Мітынгі, пікеты і шэсці – «Белсат» вядзе стрым з Масквы


17 жніўня ў Маскве праходзіць серыя адзіночных несанкцыянаваных акцый супраць вынікаў выбараў у Масгардуму з патрабаваннем дапусціць у яе незалежных кандыдатаў і спыніць «маскоўскую справу».

Сённяшні пратэст – шосты па ліку. У 14:00 акцыі пройдуць на Бульварным кальцы: каля помнікаў Уладзіміру Высоцкаму (на скрыжаванні Пятроўкі, Страснога і Пятроўскага бульвараў), Надзеі Крупскай (плошча Срэценскія вароты паміж Срэценскім і Раждзественскім бульварамі) і Уладзіміру Шухава (пераход Срэценскага бульвара ў Чыстапрудны).

Belsat.eu вядзе стрым з акцыі ў Маскве! Глядзець трансляцыю можна на нашым сайце, на нашым Youtube-канале «Вот так», на нашым Фэйсбуку «Белсат» по-русски.

  • Акцыі пратэсту яшчэ не пачаліся, а першыя затрыманыя ўжо ёсць

Мэрыя горада адмовіла муніцыпальным дэпутатам Іллі Азару, Андрэю Мораву і Алене Філінай у правядзенні пікета таксама 17 жніўня на Срэценскім бульвары «у падтрымку палітвязняў», а раней у правядзенні шэсця ад Страснога бульвара да праспекта Сахарава, паколькі гэта «створыць перашкоды руху пешаходаў» і «парушыць правы і інтарэсы грамадзян, якія не прымаюць у ім удзел».

Напярэдадні, 15 жніўня, Ілля Азар напісаў у сваім Фэйсбуку, што арганізатары не заклікаюць нікога «выходзіць на няўзгодненыя шэсце і пікеты, бо гэта можа абярнуцца затрыманнем, арыштам ці нават крымінальнай справай». Аднак самі заяўнікі – Ілля Азар, Андрэй Мораў і Алена Філіна – выйдуць з трыма адзінкавымі пікетамі ў суботу 17 жніўня ў 14:00 па маскоўскім часе да помнікаў Высоцкаму, Шухаву і Крупскай.

Папярэдні мітынг на праспекце Сахарава 10 жніўня стаў самым масавым з 2012 года. Акцыю ўлады ўзгаднілі, але пасля яе заканчэння АМАП затрымаў у Маскве і іншых гарадах Расеі некалькі сотняў чалавек.

Фото
Протест в Москве в лицах. Фоторепортаж
2019.08.10 14:23

З сярэдзіны ліпеня ў Маскве праходзяць акцыі пратэсту з патрабаваннем дапусціць да ўдзелу ў выбарах у Масгардуму незалежных кандыдатаў, сабраныя подпісы якіх выбаркам назваў несапраўднымі.

Пасля затрыманняў і збіцця ўдзельнікаў пратэсту 27 ліпеня і 3 жніўня да патрабаванняў пратэстуючых аб рэгістрацыі незалежных кандыдатаў і змяненняў выбарчага заканадаўства дадаліся заклікі спыніць пераслед затрыманых.

Глядзіце відэа і фотарэпартажы з папярэдніх мітынгаў:

ЛБ/ІР, belsat.eu

Стужка навінаў