З Мікалая і Яна Міхальковых знялі абвінавачанні


Фігурант справы «Белага легіёну», кіраўнік клубу «Патрыёт» Мікалай Міхалькоў, нядаўна выпушчаны з-пад варты, вярнуўся на працу і паведаміў калегам, што з яго і ягонага сына Яна знятыя абвінавачванні.

Пра гэта піша радыё «Свабода» са спасылкай на супрацоўнікаў бабруйскага клубу «Патрыёт».

Ян Міхалькоў быў затрыманы 21 сакавіка, ягоны бацька – 24 сакавіка. Спачатку яны ўтрымліваліся ў СІЗА КДБ, дзе ім афіцыйна было прадяўлена абвінавачванне па ч. 3 арт. 293 КК РБ. Пазней абодвух перавялі на «Валадарку».

Ян Міхалькоў быў вызвалены з СІЗА-1 29 красавіка, Мікалай Міхалькоў – 18 траўня.

Цяпер Мікалай Міхалькоў прыступіў да сваёй працы ў клубе па месцы жыхарства «Спадарожнік» пры бабруйскім Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Часткай «Спадарожніка» і ёсць вайскова-спартовы клуб «Патрыёт».

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў