Адміністрацыя кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» падпісала з Еўразійскім банкам развіцця мемарандум аб прадстаўленні фінансавання для будаўніцтва паміж паркам і горадам Менскам высакахуткаснай аўтамабільнай магістралі (аўтабан). Магістраль таксама будзе праходзіць і праз Нацыянальны аэрапорт «Менск».
Таксама ЕАБР выдзеліць фінансаванне на рэалізацыю іншых інфраструктурных праектаў парку, да якіх сярод іншага адносяцца пракладка энерга- і водазабеспячэння. Сукупны аб’ём фінансавання, які выдзеліць ЕАБР, складзе каля 300 млн еўраў, аднак сродкі будуць пералічаныя не раней 2021 году.
СК, belsat.eu