Юрый Караеў папярэдзіў міліцыянтаў, што іх чакаюць «значныя псіхалагічныя і фізічныя нагрузкі»


Міністр унутраных справаў Юрый Караеў звярнуўся да міліцыянтаў з нагоды прэзідэнцкіх выбараў, якія адбудуцца ў краіне 9 жніўня.

Відэазапіс звароту апублікаваная ў тэлеграм-каналах журналіста Арцёма Гарбацэвіча і NEXTA.

У звароце Караеў адзначыў, што «больш за чвэрць стагоддзя мы жывем у стабільнай дзяржаве, якая дынамічна развіваецца». Цяпер у краіне пройдуць прэзідэнцкія выбары, якія будуць «сурʼёзным іспытам на трываласць усёй сістэмы праваахоўных органаў».

«Ад нас спатрэбяцца выключная арганізаванасць, высокая асабістая дысцыплінаванасць і вытрымка. Наперадзе значныя псіхалагічныя і фізічныя нагрузкі. Цяпер у інтэрнэце і на вуліцах гарадоў мы назіраем актыўную правакацыйную дзейнасць некаторых грамадзянаў. З аднаго боку, мэтай штучнага стварэння інфармацыйных выклікаў ёсць фармаванне ў грамадстве негатыўнага стаўлення да міліцыі і дзяржорганаў у цэлым. З іншага – імкненне пасеяць у свядомасці саміх супрацоўнікаў няўпэўненасць і нежаданне выконваць абавязак па ахове грамадскага парадку і барацьбе з злачыннасцю», – заявіў Караеў.

Караеў заклікаў міліцыянтаў не паддавацца на правакацыі і запэўніў падначаленых, што «актыўная пазіцыя МУС і існае заканадаўства дазваляюць абараніць гонар і годнасць кожнага з вас».

Hавiны
МУС скардзіцца, што міліцыянтам спрабуюць унушыць «няўпэўненасць у тым, што яны робяць»
2020.07.21 10:51

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў