«Гэта сцяг маёй краіны, а ён яго ганьбіць», – кажа хлопец, які спрабаваў забраць бчб сцяг у мужчыны ў вышыванцы. Відэа інцыдэнту зʼявілася на youtube-канале ўкраінскага выдання Страна.ua.
18 чэрвеня ў Кіеве прайшоў гей-парад. Паводле паліцыі, у ім ўзялі удзел каля 2500 асобаў. Акцыя ЛГБТ прайшла спакойна.
Правыя арганізацыі ў якасці пратэсту супраць гей-параду заблакавалі некалькі цэнтральных вуліцаў у цэнтры ўкраінскай сталіцы.
Украінская журналістка Кацярына Сергацкова напісала ў сваім «Facebookʼу», што сцяг у мужчыны спрабавалі адабраць двойчы.
ЮВ, belsat.eu