Ярмошына: Пасля масавых выдаленняў назіральнікі пачалі сябе стрымліваць

У Беларусі падчас парламенцкіх выбараў былі пазбаўленыя рэгістрацыі 105 назіральнікаў. Пра гэта ў эфіры АНТ заявіла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.

Назіральнікі ад «Права выбару»: Яўка не адбылася на 5 акругах, зафіксаванае 731 парушэнне

Старшыня ЦВК адзначыла, што 35 прадстаўнікоў АГП пазбавілі акрэдытацыі за падробку подпісаў, а яшчэ 70 чалавек – за парушэнні закона. У выніку, паводле яе, астатнія назіральнікі «падумалі, што трэба неяк інакш сябе паводзіць, стрымліваць сябе».

Ярмошына таксама заявіла, што з моманту з’яўлення заходніх назіральнікаў «пэўныя палітычныя сілы сталі спрабаваць даказаць і паказаць усяму свету, што ў нас усё вельмі дрэнна».

Назіральніку надзелі кайданкі за патрабаванне пералічыць бюлетэні

Каментуючы справаздачу назіральнікаў ад АБСЕ, яна падкрэсліла, што ацэнка была б іншай, калі б у парламенце былі дэпутаты ад апазіцыйных партыяў.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама

Hавiны