Як не атрымаць штраф у $ 130? Парады кіроўцам, якія збіраюцца ў Польшчу


Машына польскай паліцыі.
Фота: Filip Radwanski/Forum

У Польшчы з 7 лістапада запрацуюць новыя правілы дарожнага руху. Пра змены, якія для некаторых могуць прывесці да штрафу, паведамляе «Polsat News».

Гэтак, калі вас спыніў паліцыянт, адрываць рукі ад стырна больш будзе нельга. А спроба залезці ў кішэню, напрыклад, па дакументы можа разглядацца, як намаганне ўзяць зброю.

Агулам на кожны рух кіроўца мусіць будзе запытаць дазвол паліцыянта. Пры гэтым ён абавязаны дазволіць праверыць багажнік і маторны адсек, а таксама запісаць звесткі лічыльніка прабегу.

Hавiны
ДАІ выступіла з папярэджаннем пешаходам
2019.09.25 12:46

Калі ж кіроўца будзе парушаць гэтыя патрабаванні, яму можа пагражаць штраф у памеры да 500 злотых (каля $ 130).

А вось паліцыянт падчас сваёй працы не будзе абавязаны прадстаўляцца. Зрабіць ён гэта мусіць толькі, калі не апрануты ва ўніформу, або яго пра гэта папросіць сам кіроўца.

Спыняць машыны ў недазволеных месцах паліцыянтам будзе забаронена. Змяняюцца і правілы вымярэння хуткасці, якія цяпер можна будзе рабіць толькі на роўных дарогах, без паваротаў і перашкодаў на трасе.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў