ДАІ выступіла з папярэджаннем пешаходам


Увосень і ўзімку ўзрастае колькасць дарожных здарэнняў з удзелам пешаходаў. Як не стаць ахвярай ДТЗ, распавялі ў Дзяржаўнай аўтаінспекцыі.

Hавiны
У Расеі ў ДТЗ загінулі чацвёра беларусаў
2019.09.13 16:00

У ДАІ адзначылі, што рост аварыяў звязаны скарачэннем светлавога дня і пагаршэннем надвор’я. Таксама ў халодны сезон людзі звычайна апранаюцца ў цёмную вопратку, якая амаль не бачная ў тумане, дажджы і ноччу

«Пешаход як самы неабаронены ўдзельнік дарожнага руху павінен заўсёды быць вельмі асцярожным і ўважлівым», – заявілі ў ведамстве.

Таму дарогу трэба пераходзіць на пешаходным пераходзе, пераканаўшыся ў тым, што кіроўцы паспелі спыніцца. Рухацца па ходніках, пешаходных дарожках і толькі пры іх адсутнасці ісці па абочыне або па краі дарогі, але абавязкова насустрач машынам. У цёмны час сутак і пры абмежаванай бачнасці неабходна абавязкова абазначыць сябе флікерамі, не закрытымі складкамі адзення.

Hавiны
СК распавёў, хто вінаваты ў страшным ДТЗ у Ружанах, дзе загінула дзяўчынка і яе бабуля
2019.08.27 11:27

Сёлета на дарогах Беларусі загінулі 67 пешаходаў, яшчэ 179 атрымалі траўмы. Пры гэтым 88 пешаходаў былі п’яныя.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў