СК распавёў, хто вінаваты ў страшным ДТЗ у Ружанах, дзе загінула дзяўчынка і яе бабуля


Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы аб перакульванні лесавоза ў Пружанскім раёне. У выніку ДТЗ, якое адбылося ў 17 лютага 2019 года, загінула 44-гадовая жанчына і яе 6-месячная ўнучка. Пра гэта паведамляе сайт СК.

Паводле следства, раніцай 17 лютага 2019 года 63-гадовы кіроўца аўтамабіля МАЗ з прычэпам у адным з лясніцтваў Пружанскага раёну неналежна звязаў бярвенні, якія перавозіў на сваім аўтамабілі,

«Каля 12 гадзінаў 40 хвілінаў, праязджаючы па вул. Косаўскага у Ружанах, кіроўца не ўлічыў асаблівасці і стан транспартнага сродку, на якім перавозіцца груз, на закругленні ўчастка дарогі ўжыў няправільныя прыёмы кіравання аўтамабілем. Гэта прывяло да перакульвання прычэпа і роскід бярвення на абочыну, дзе рухаліся дзве жанчыны з калыскай», – адзначаюць у СК.

Фота – sk.gov.by
Фота – sk.gov.by

Хуткасць аўтамабіля ў момант здарэння складала 50 км/гадзіну пры максімальна дапушчальнай на дадзеным участку дарогі не больш за 40 км/гадзіну.

«У ходзе правядзення аўтатэхнічнай экспертызы ўстаноўлена, што хуткасць, дастатковая па ўмовах перакульвання дадзенага транспартнага сродку, складае 47,8 км/гадзіну. У выніку дарожна-транспартнага здарэння дзяўчынка і яе бабуля ад атрыманых траўмаў загінулі, а маці дзіцяці нанесены цялесныя пашкоджанні», – кажуць у СК.

Па версіі следства, менавіта перавышэнне хуткасці руху ў сукупнасці з неналежнымі размяшчэннем і мацаваннем грузу стала вынікам ДТЗ.

Кіроўцу высунулі абвінавачванне па ч. 3 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух асобаў) Крымінальнага кодэкса. На час следства ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе. Віну мужчына прызнаў у поўным аб’ёме, раскаяўся, адзначаюць у СК. Цяпер яго чакае суд.

Hавiны
Смяротнае ДТЗ у Ружанах: распачата крымінальная справа
2019.02.18 17:25

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў