У Расеі ў ДТЗ загінулі чацвёра беларусаў


Чатыры беларусы загінулі ў аварыі, якая адбылася ў 22.00. 12 верасня ў раёне пасёлка Адык Рэспублікі Калмыкія РФ.

«У выніку ДТЗ на аўтадарозе Яшкуль – Камсамольскі ў раёне пасёлка Адык Чорназямельскага раёна Рэспублікі Калмыкія загінулі чацвёра грамадзянаў Беларусі – мужчыны 1992 і 1993 г.н. Амбасада прымае меры па інфармаванні сваякоў загінулых», – паведамілі ў афіцыйным акаўнце амбасады Беларусі ў РФ ў «Twitter».

Паводле МУС Калмыкіі, беларус за стырном аўтамабіля «Renault Laguna» збіў жывёліну, «у выніку чаго выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося лабавое сутыкненне з грузавым аўтамабілем «Вольва», якім кіраваў жыхар Рэспублікі Дагестан».

У машыне «Renault Laguna» было чатыры чалавекі – трое загінулі на месцы, адзін памёр у шпіталі.

Расейскія праваахоўнікі праводзяць праверку па факце ДТЗ.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў