Як каля СІЗА № 1 святкавалі народзіны Ціханоўскага. ФОТАРЭПАРТАЖ

Сёння, 18 жніўня, беларускаму блогеру і палітзняволенаму Сяргею Ціханоўскаму спаўняецца 42 гады. На жаль, гэты дзень ён правядзе не разам з сям’ёю, а ў камеры ў менскім СІЗА № 1 на Валадарскага. Аднак дзясяткі людзей прыйшлі пад сцены турмы, каб падтрымаць яго.

Людзі, якія прыйшлі да СІЗА № 1, крычалі «Сяргей, з народзінамі!», «Свабоду», «Сыходзь!». Спявалі песню «Муры», якая стала адным з сімвалаў пратэсту ў Беларусі. У іхных руках былі святочныя плакаты, бел-чырвона-белыя сцягі. Нават узнік імправізаваны мітынг, на якім бралі слова не толькі прыхільнікі блогера, але і мясцовыя жыхары. Шмат гучала спадзяванняў на лепшае.

Каля турмы на Валадарскага збіраюцца людзі, каб павіншаваць Сяргея Ціханоўскага З Днём Нараджэння. 18 жніўня, Менск, Беларусь.
Фота: Vot-tak.tv / Belsat.eu

Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы 29 траўня ў Горадні падчас пікету па збору подпісаў за вылучэнне ягонай жонкі Святланы Ціханоўскай. Блогер стаў ахвяраю правакацыі. Разам з ім было затрымана яшчэ 13 чалавек, некалькі з іх ужо выпусцілі.

Зараз яго абвінавачваюць у арганізацыі масавых закалотаў і перашкодзе працы ЦВК. Затрыманых беларускімі сілавікамі баевікоў ПВК Вагнэр таксама прыпісваюць Ціханоўскаму.

Сяргей Ціханоўскі прызнаны міжнароднай праваабарончай супольнасцю вязнем сумлення.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў