Вынікі Нацыянальнага экзіт-полу: у Вярхоўную Раду Украіны праходзяць пяць партый


Больш за ўсё галасоў, паводле апытання, набірае партыя «Слуга народа». За яе прагаласавалі 43,9 % выбарцаў.

На другім месцы з вынікам 11,5 % прарасейская партыя «Апазіцыйная платформа – За жыццё». На трэцім месцы партыя экс-прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі «Еўрапейская салідарнасць». За яе прагаласаваў амаль кожны 10-ы ўкраінец – 8,9 %. Усеўкраінскае аб’яднанне «Бацькаўшчына» Юліі Цімашэнкі набрала 7,6 %. Прахадны барʼер таксама пераадолела партыя «Голас» рок-музыкі Святаслава Вакарчука – 6,3 %.

Гэта папярэднія вынікі Нацыянальнага экзіт-полу. Канчатковыя вынікі даследавання будуць апублікаваныя каля 23 гадзіны паводле кіеўскага часу.

belsat.eu

Стужка навінаў