Вынесеныя прысуды па справе блакавання дарогі ў Серабранцы


Вынесеныя прысуды па справе блакавання дарогі ў Серабранцы: Вользе Класкоўскай прысудзілі 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Артуру Булаўскаму 2,6 гады абмежавання волі без накіравання ва папраўчую ўстанову. Непаўнагадоваму Максіму Бабічу 3 гады абмежавання волі без накіравання ва ўпраўленчую ўстанову, паведамляе карэспандэнт «Белсату».

Маладзёнаў вызвалілі з-пад варты ў зале суда. Вольга Класкоўская была пакараная рэальным тэрмінам, бо яна мае судзімасць, тэрмін дзеяння якой не скончыўся.

Вынесеныя прысуды па справе блакавання дарогі ў Серабранцы.
Фота: Белсат

Усе ўтрох былі абвінавачаныя паводле артыкулах 342 (групавыя дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак) і 369 (публічная знявага прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэксу.

Справу разглядала суддзя Марына Запаснік.

Вольга Класкоўская прызнаная палітычнай зняволенай, яна сваю віну не прызнала. У апошнім слове Вольга Класкоўская заявіла:

«Калі мяне затрымлівалі, вельмі моцна збілі. Мне стала вельмі кепска ў міліцыі, выклікалі медычную дапамогу. Мяне адвезлі ў 5-ты шпіталь, дзе дыягнаставалі ЧМТ і страсенне мозгу. Гэта ўсё ёсць у крымінальнай справе, але чамусьці такія дробязі нікому не цікавыя. Пасля таго як мне было прызначана лячэнне, мяне скралі невядомыя ў балаклавах літаральна з-пад кропельніцы, з катэтарам.

Калі я трапіла на Акрэсціна, а пасля ў Жодзіна, мне было адмоўлена ў медычнай дапамозе, нягледзячы на заключэнне. У РАУС я адмовілася даваць паказанні, мне пагражалі расстрэлам некалькі разоў у выпадку, калі я не пачну сведчыць супраць сябе або іншых людзей. Я адмовілася. Яны мяне не зламалі і не зломяць. Калі мяне асудзяць па гэтым артыкуле, для мяне гэта будзе вялікі гонар. Значыцца, маё жыццё было пражытае недарэмна, я са сваім народам. Жыве Беларусь!»

Увечары 13 кастрычніка група чалавек перакрыла рух транспарту на скрыжаванні праспекта Ракасоўскага і вуліцы Пляханава ў Менску. Акцыю праводзілі каля дзясятка чалавек, падчас перакрыцця дарогі іх адбыўся канфлікт з адным з кіроўцаў.

Банер у падтрымку незалежных журналістаў

АА belsat.eu

Стужка навінаў