Выкладчык польскага ўніверсітэту можа згубіць пасаду за сімпатыю да баевікоў


Прафесар Багуслаў Пазь, што працуе ў Вроцлаўскім універсітэтам змясціў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» відэа, у якім баевікі «ДНР» здзекуюцца з палонных украінскіх вайскоўцаў. «Бандэраўскім свалачам цудоўна ўламілі! І як тут не любіць «рускіх?» – так прафесар філасофіі скаментаваў жорсткае відэа.

Рэктар Уроцлаўскага ўніверсітэту часова адхіліў прафесара Пазя ад выкладання. Раней рэктар прыкрываў вочы на тое, што прафесар піша ў сеціве, бо гэта быў ягоны прыватны акаўнт. Навуковец называў у сваіх допісах Украіну не інакш як «Бандэраўшчына», а ўкраінскіх студэнтаў называў паразітамі.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Гэтак доўжылася да таго часу, пакуль інтэрнаўты з суполкі «Расейская 5 калона ў Польшчы» не змясцілі інфармацыю і скрыншоты допісу Пазя. Справаю зацікавіліся медыі, выбух скандал.

«Я быў у рэктара, калі той даведаўся пра змест допісу прафесара Пазя. Рэктар быў шакаваны. Загадаў, каб справаю заняліся ў дысцыплінарнай камісіі ды камісіі па этыцы. Таксама была скіраваная заява ў пракуратуру аб магчымым злачынстве», – паведаміў прэс-сакратар універсітэту Яцэк Пшыгодзкі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў