Выбухі і стрэлы пад радзільняй. Відэа таго, чым скончыўся марш 25 кастрычніка


Нядзельны марш 25 кастрычніка, які папярэднічаў заканчэнню ультыматуму Святланы Ціханоўскай да ўладаў, скончыўся жорсткімі дзеяннямі з боку сілавікоў.

Акцыя ў Менску ў адрозненні ад рэгіёнаў праходзіла даволі спакойна, пакуль пратэстоўцы па вуліцы Арлоўскай не сталі набліжацца да палацу Незалежнасці.

Тут нечакана сілавікі, якія перакрылі шлях дэманстрантам, што ўжо сталі разыходзіцца, пачалі закідваць іх светлашумавымі гранатамі і страляць гумавымі кулямі.

Людзі кінуліся ў двары, але сілавікі працягвалі страляць і пераследаваць іх. Таксама ў двары пайшлі працаўнікі ГУБАЗіКу, якія сталі затрымліваць людзей. Усё гэта адбывалася побач з радзільняй «Маці і дзіця».

Паведамляецца пра параненых – як ад выбухаў, гэтак і ад куляў. Ад выбухаў у дамах павыбівала шыбы.

«Белыя халаты» перадаюць, што ў вайсковым шпіталі працавалі ўсе аперацыйныя. Параненых таксама дастаўлялі ў іншыя лякарні.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў