Выбары прэзідэнта Беларусі могуць прайсці ў канцы 2019 года


Лідзія Ярмошына

Праводзіць дзве буйныя выбарчыя кампаніі ў адзін год немэтазгодна, заявіла ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання кіраўнік Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына, каментуючы прэзідэнцкія і парламенцкія выбары, якія выпадаюць на 2020 год.

«Сумясціць дзве выбарчыя кампаніі, нашыя выбарчыя камісіі, што складаюцца з людзей, якія займаюцца грамадскай дзейнасцю, не ў стане», – заявіла Ярмошына.

Яна мяркуе, што выбары палітызуюць атмасферу ў краіне, што не ідзе на карысць грамадству.

«Гэта можа дэстабілізаваць абстаноўку палітычную і грамадскую. Таму, я думаю, будуць разводзіць гэтыя выбарчыя кампаніі», – адзначыла кіраўнік ЦВК.

Пры гэтым яна не ўдакладніла, якія выбары (парламенцкія або прэзідэнцкія) пройдуць раней. Паводле Лідзіі Ярмошынай, ідэальным часам для правядзення адной з выбарчых кампаніяў стаў бы лістапад 2019 года.

У лютым 2018 года ў Беларусі пройдуць мясцовыя выбары.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў