Справа знікнення Максіма Мархалюка дагэтуль адкрытая, пошукі працягваюцца. Пра гэта ў эфіры ctv.by заявіў начальнік аддзелу Галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі МУС Беларусі Дзмітрый Крукаў.
«Адна з прыярытэтных версіяў – што ўсё ж такі ён заблукаў у лясным масіве».
10-гадовы Максім Мархалюк з вёскі Новы Двор Свіслацкага раёну выйшаў з дому 16 верасня 2017 года і не вярнуўся. У лесе недалёка ад ягонай хаты знайшлі ровар хлопчыка і ягоны кошык з грыбамі. У пошуках бралі ўдзел больш за 2000 людзей, аднак дагэтуль няма адказу, што здарылася з хлопцам і дзе ён.
ДР belsat.eu