Па просьбе Гомельскай епархіі БПЦ дэпутаты Гомельскага гарсавету перайменавалі вуліцу Дзям’яна Беднага.
Цяпер яна будзе называцца Нікольская, пішуць «Гомельские ведомости».
Дзям’ян Бедны (сапр. імя Яфім Аляксеевіч Прыдвораў) у свой час спадабаўся Леніну і стаў галоўным савецкім паэтам-агітатарам у 20-х гадах. Быў зацятым атэістам.
ЮВ, belsat.eu