Вочы гэтай дзяўчыны, хіба, нікога не пакінуць абыякавым... Глядзіце на «Белсаце» фільм «Партрэтыст»


Чаславу даставілі ў канцлагер у 14-гадовым узросце, разам з ёй у Асвенцім трапіла і ейная маці, Катаржына Квока.

Праз два месяцы забілі маму, а яшчэ праз месяц загінула і сама дзяўчынка. Ёй, як і многім іншым падлеткам, зрабілі смяротную ін’екцыю ў сэрца.

Аўтар фота: Вільгельм Брасэ

Вязень лагера Вільгельм Брасэ, які па загадзе адміністрацыі фатаграфаваў зняволеных і ўсе медычныя эксперыменты над імі ў фільме «Партрэтыст» распавядае, што вельмі добра запомніў гэтую дзяўчынку:

«Яна выглядала такой маладзенькай, проста абяззбройвала сваім выглядам. У робе і з хустай на галаве. Паасобныя нумары выклікалі па-нямецку, а тая дзяўчына не ведала нямецкай мовы і не зразумела ў чым справа, за гэта эсэсаўка ўдарыла пугай папросту ў твар».

Сёння, 27 студзеня, а 23:20 дакументальны фільм «Партрэтыст» глядзіце на «Белсаце» і онлайн на belsat.eu. Паўтор фільму глядзіце 29 студзеня а 16:50.

Гэта гісторыя фатографа-партрэтыста Вільгэльма Брасэ (1917–2012), які ў часе Другой сусветнай вайны трапіў у лагер смерці Аўшвіц і мусіў фатаграфаваць там вязняў. У фільме герой расказвае аб працы, да якой яго змушалі, ды аб перажываннях, з ёй звязаных. Напярэдадні эвакуацыі лагера, рызыкуючы жыццём, ён уратаваў большую частку, вядомых да сёння, фотаздымкаў, якія дакументавалі нацысцкія злачынствы ў Аўшвіц. Лагерны досвед настолькі ўвайшоў у ягоную памяць, што пасля вайны ён не змог больш узяць у рукі фотаапарат. Аповеды героя аздобленыя шматлікімі архіўнымі матэрыяламі, некаторыя з якіх былі апрацаваныя ў сучасных камп’ютэрных тэхніках.

Вільгэльм Брасэ таксама ўзгадвае: «Абсалютна безабаронныя істоты, якіх прыводзілі на прымусовае фатаграфаванне. Часам, калі калі ніхто не бачыў даваў ім кавалак хлеба». Тыя дзеці адразу, пры нас, разрывалі і зʼядалі той хлеб. Яні ніколі не казалі, што бацькі пайшлі ў газавую камеру, толькі, што бацькі з’ехалі. На машыне.

Кожны чалавек хоча мець дзіця. Гэта нармальнае бацькоўскае пачуццё, а тым больш, мацярынскае да дзіцяці. Таму, калі я бачыў, як тыя дзеці жывуць, які страшны іхні лёс, дык бязмежна спачуваў ім. Я разумеў, што тыя дзеці праз нейкі час загінуць, калі іх ужо выкарыстае Менгеле, як аб’екты, у сваіх эксперыментах Я пракляў… і Бога пракляў… І маці пракляў… за тое, што нарадзіла мяне і я ўсё гэта пабачыў».

Чытайце па тэме:

Гісторыі
Першыя канцлагеры ў Беларусі стварылі бальшавікі – 100 гадоў таму
2021.01.27 16:31
Стужка навінаў