Віцэ-спікер Вярхоўнай Рады: Беларусь павінная займаць нейтральную пазіцыі і не ладзіць правакацыяў


Першы віцэ-спікер Вярхоўнай Рады Ірына Герашчанка кажа, што амбасада Украіны ў Беларусі працуе ў «экстрэмальных умовах».

Першы віцэ-спікер Вярхоўнай Рады, прадстаўнік Украіны ў гуманітарнай падгрупе Трохбаковай кантактнай групы Ірына Герашчанка лічыць, што Беларусь не павінная ладзіць правакацыяў, калі пазіцыянуе сябе міратворчай краінай.

«Менск прэтэндуе на статус нейтральнай, міратворчай дзяржавы. І Беларусь павінная адпавядаць гэтым высокім стандартам і займаць пазіцыю нейтральную, міратворчую і не ладзіць правакацыяў», – сказала яна журналістам у сераду ў Кіеве.

Паводле Герашчанкі, амбасада Украіны ў Беларусі працуе ў «экстрэмальных умовах».

Разам з тым яна ўстрымалася ад адказу на пытанне, ці павінен Менск застацца перамоўнай пляцоўкай у кантэксце існуючай напружанасці.

Былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бязсмертны пра адносіны паміж двума краінамі

НМ, belsat.eu, паводле «Интерфакс-Украина», фотаздымкі са старонкі ў «Фэйсбуку» Ірыны Герашчанкі

 

 

 

Стужка навінаў