Журналісты апублікавалі ў інтэрнэце відэа пажару на тэрыторыі шостага арсеналу Мінабароны Украіны. З дапамогаю дрону ўдалося зняць самы эпіцэнтр катастрофы.
Першая інфармацыя пра серыю выбухаў на тэрыторыі арсеналу каля гораду Ічня, дзе захоўваецца каля 88 тысячаў тон боепрыпасаў з’явілася раніцай 9 кастрычніка. Загарэліся ў асноўным боепрыпасы для цяжкай стралковай зброі. Снарадаў для залпавай артылерыі на складах няма, паведамляюць афіцыйныя крыніцы.
Асноўная версія прычыны пажару – дыверсія з пранікненнем на тэрыторыю складоў групы, другая – парушэнне правілаў пажарнай бяспекі або захоўвання боепрыпасаў і трэцяя – наўмысны падпал або падрыў з мэтай утойвання недахопу боепрыпасаў.
У якасці асноўнай версіі дыверсію назвалі таксама ў Генпракуратуры і Нацпаліцыі Украіны.
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падкрэсліў, што чакае аператыўнага, аднак адказнага расследаванне надзвычайнага здарэння.
«Хачу асобна падкрэсліць, што я чакаю хуткіх вынікаў расследавання. І адказных », – сказаў Пётр Парашэнка.
СК, belsat.eu