Відавочца: на трасе з Горадні да Менску стаіць 10 грузавікоў з пазнакамі «Канвой МВД РБ»


«Побач некалькі чалавек у камуфляжы. Нумароў няма. Машыны стаялі на запраўцы, там, дзе заўжды TIRы стаяць. Гэта было а 18:00. Едуць хутчэй за ўсе ў Менск. Разнамастныя машыны (тэнты), без ваеннага акрасу», – распавяла Belsat.eu ананімная крыніца.

Таксама Belsat.eu стала вядома, што паміж Валожынам і Заслаўем зʼявіўся блокпост, на якім стаіць некалькі чалавек у форме МУС. Усе міліцыянты з аўтаматамі.

ЮВ, ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў