Ветэран баёў на Данбасе: украінскія вайскоўцы ўвайшлі ў акупаваную Горлаўку


Ветэран баёў за данецкі аэрапорт Андрэй Шор напісаў у сваім «Facebook’у», што ўкраінскія жаўнеры «замацаваліся ў горадзе».

Міністэрства абароны Украіны не пацвярджае гэтую інфармацыю, але і не абвяргае. У афіцыйнай справаздачы Мінабароны пра сітуацыю на фронце за 28 сакавіка Горлаўка не згадваецца.

«Па стане на 12:00 28 сакавіка ад пачатку содняў абстрэлаў пазіцыяў Аб’яднаных сілаў не зафіксавана. Нашыя вайскоўцы надзейна кантралююць сітуацыю, прытрымліваючыся ўмовы поўнага спынення агню», – гаворыцца ў паведамленні прэс-цэнтру Мінабароны Украіны.

Былы кіраўнік сепаратыстаў Ігар Стралкоў напісаў на сваёй старонцы ва «УКантакце», што ўкраінцы «прасунуліся на 350 метраў ад перадавых пазіцыяў».

«Цяпер там ідуць стычкі і страляніна», – напісаў Стралкоў зранку 28 сакавіка.

Мапа баявых дзеянняў на Данбасе

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў