Вернутая ў Беларусь старажытная парода коней дала першы прыплод


Пагалоўе коней пароды конік, якія сёлета прыбылі ў Беларусь з Нідэрландаў, павялічылася на адно жарабя. Пра гэта паведамілі ў нідэрландскай амбасадзе ў Варшаве.

The Embassy Office in Minsk went to Naliboki Reserve today, to check on the 151 wild Koniks that moved from…

Opublikowany przez Embassy of the Netherlands in Poland Piątek, 27 września 2019

«Цяпер пагалоўе налічвае 152 асобіны, бо на беларускай зямлі нарадзілася жарабя. Усе яны выглядаюць здаровымі і шчаслівымі», – адзначылі ў акаўнце амбасады ў «Facebook’у».

Парода конік паходзіць ад коней Беларусі і Польшчы. Яе прадстаўнікі лічацца найбольш блізкімі і найбольш падобнымі да тарпана – продка сучасных коней, які быў знішчаны ў ХІХ стагоддзі.

KONIK HORSES – a big group of wild Konik horses from NL was given as a gift to Belarus. Our Chargé Paul van Oostveen…

Opublikowany przez Embassy of the Netherlands in Poland Niedziela, 11 sierpnia 2019

Статак перавезлі з Нідэрландаў у Налібоцкую пушчу дзеля паэтапнага аднаўлення характэрных для рэгіёну экасістэмаў праз вяртанне буйных жывёлін у месцы спрадвечнага арэалу.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары