Вераніка Цапкала заявіла, што ейную сястру выкралі невядомыя


Адна з давераных асобаў Святланы Ціханоўскай Вераніка Цапкала пасля сустрэчы ў ЦВК расказала журналістам, што яе выклікалі ва ўпраўленьне барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю у МУС.

Падставай стала заява на ейнага мужа экс-прэтэндэнта на прэзідэнта Валера Цапкалу з боку турэцкага бізнесоўца Сэдата Ігдэджы.

Інспектары даі намагаліся даставіць Вераніку Цапкалу ва ўпраўленне з самай раніцы, спыніўшы ейнае аўта проста на дарозе ў Цэнтрвыбаркам, але ёй удалося трапіць на экстраннае паседжанне.

Таксама Вераніка Цапкала заявіла, што ейную сястру, працаўніцу «Белгазпрамбанку», выкралі невядомыя людзі ў цывільным.

«Мне пазванілі калегі сястры, супрацоўнікі банку, і сказалі, што яе затрымалі на паркоўцы і звезлі ў невядомым кірунку. Сваякоў ніхто не праінфармаваў. Дзе яна, мы не ведаем. Я гэта расцэньваю як палітычны ціск на мяне і маю сям’ю, а таксама на выбарчую кампанію. Вось з такім беззаконнем маем справу», – канстатавала Вераніка Цапкала.

ВІДЭА
Кандыдатаў на прэзідэнцтва папярэдзілі пра правакацыі. ВІДЭА
2020.07.30 09:55

 

ДР belsat.eu

Стужка навінаў