Аматары забаў могуць уздыхнуць спакойна: ужо ў чацвер стартуе другая хваля вялікага музычнага онлайн фестывалю – VELO_ve Music Fest 2.0. Новы сезон модных імпрэзаў падорыць гледачам яшчэ больш эмоцый і ўражанняў.
Як заўсёды, трансляцыі VELO_ve Music Fest 2.0 будуць праходзіць у зусім нечаканых месцах Менску і Беларусі, магчыма, арганізатары зазірнуць у госці і ў іншыя краіны. Музыка таксама будзе прадстаўлена на любы густ: ад хіп-хопа і драм-н-бэйс да панк-року і тэхнаблюзу.
Што: бясплатная трансляцыя VELO_ve Music 2.0
Дзе: VELO_ve Music Fest 2.0
Калі: 11 чэрвеня
Час: 20.00 – 00.00
Узрост: 18+
Вялікі фестываль VELO_ve Music
Удзел у фестывалі ўжо пацвердзілі вядомыя і любімыя многімі музыкі: топавыя дыджэі з Ібіцы, адрыўныя панкі з Берасця «Дай Дарогу!» і беларусы Intelligency, якія ўзарвалі чарты са сваім хітом August і падпісалі кантракт з міжнародным лэйблам Warner Music.
Уважліва сачыце за эфірамі VELO_ve Music Fest 2.0 і навінамі ў сацыяльных сетках і медыя. Арганізатары абяцаюць некалькі цікавых акцый, у якіх можна будзе атрымаць вельмі прышпільныя і модныя прызы.
Такім чынам, вас чакае 8 інтэрактыўных трансляцыяў, якія будуць выходзіць кожны тыдзень увечары па чацвяргах з 11 чэрвеня па 30 ліпеня. Але і гэта яшчэ не ўсё: праект жывы, і ён чакае сустрэчы са сваімі гледачамі асабіста. У будучыні арганізатары плануюць паступова выходзіць у оффлайн і запрашаць гледачоў на пляцоўкі трансляцый у паўзакрытым фармаце.
Адкрывае музычны сезон онлайн-вечарына VELO_ve на вельмі нестандартнай пляцоўцы ў Менску – набярэжнай Свіслачы на тэрыторыі МЗОР. Эксперыментальны фрык-тэатр T(e):Art пад хіп-хоп і драм-н-бэйс музыку ад Dirty Owl (hybrid live), Odeb (live), Awlnight (live), Eng8 прадставіць перформанс Plastic Fantastic.
«Сваёй працай «Plastic Fantastic» мы выказалі ўсё тое, што мы адчуваем у высокатэхналагічны век: барацьбу з багаццем падробак і пластыка, барацьбу з аднаразовасцю, з падробкай якасці жыцця, з люстраным прадстаўленнем свайго »я«, якое нам выдае экран праз абʼектыў мабільнага тэлефона. Сваю залежнасць ад ацэнкі грамадскай думкі, якая жыве ў будках прыкладанняў сацыяльных сетак», – распавядае мастацкі кіраўнік тэатру Марына Раева.
Першая хваля яркіх онлайн-вечарынак VELO_ve Music Fest прайшла з 24 красавіка па 28 траўня цалкам бясплатна, па пятніцах і серадах у вячэрні час.