«Вельмі непрыемны факт». Кіраўнік Савету бяспекі распавёў аб захадах, пасля затрымання баевікоў «Вагнера»


Андрэй Раўкоў распавёў, што зменіцца ў краіне, пасля нарады ў Лукашэнкі, перадае БелТА.

Кіраўнік Савету бяспекі Беларусі Андрэй Раўкоў, распавёў пра вынікі нарады з Лукашэнкам. У першую чаргу змены закрануць кантроль на мяжы. Дзяржаўны памежны камітэт узмоцніць аператыўнае прыкрыццё дзяржаўных межаў.

Кіраўнік Савету бяспекі Андрэй Раўкоў.
Фота: dosaaf-borisov.by

«І ў тым ліку мяжа з Расейскай Федэрацыяй у рамках вывучэння абстаноўкі, адсочвання асоб, якія перасякаюць дзяржаўную мяжу, у тым ліку на зялёнай мяжы, – адзначыў Андрэй Раўкоў. – Гэтыя сілы будуць істотна ўзмоцненыя».

Таксама змены закрануць і масавыя мерапрыемствы, у тым ліку звязаных з выбарчай кампаніяй. Будзе ўзмоцнены кантроль за допускам у месцы правядзення мерапрыемстваў, забеспячэнне бяспекаю, праверкі.

«Таму што па арганізацыйнай структуры ў затрыманых людзей выразна прасочваюцца пэўныя напрамкі: снайперы, падрыўнікі, айцішнікі. З улікам гэтага будзе прыняты шэраг мер арганізацыйнага характару па пытаннях забеспячэння бяспекі», – патлумачыў Андрэй Раўкоў.

Старшыня Савету бяспекі характарызавала сітуацыю як «вельмі непрыемны факт», які не пацверджаны Расейскай Федэрацыяй. Ён падкрэсліў, што калі б ажыццяўлялася перакідка куды-небудзь прыватнай ваеннай кампаніі, тым больш праз тэрыторыю Беларусі, напэўна, па лініі нейкіх спецыяльных службаў былі б пэўныя тлумачэнні. Аднак ад расейскіх спецслужбаў беларускія аніякіх звестак не атрымлівалі.

Нагадаем, што сёння стала вядома аб затрыманні 33 баевікоў расейскай прыватнай ваеннай кампаніі. 32 чалавекі з іх – грамадзяне Расейскай Федэрацыі. Расея жа назвала гэтую сітуацыю «не адпаведнай рэчаіснасці».

КТ belsat.eu

Стужка навінаў