Валерый Цапкала паабяцаў знесці ўсе «Табакеркі», калі стане прэзідэнтам


Падчас сустрэчы з берасцейцамі 1 чэрвеня патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Валерый Цапкала паабяцаў знесці кіёскі «Табакеркі» алігарха Аляксея Алексіна, калі будзе абраны кіраўніком дзяржавы. Пра гэта піша TUT.by.

На думку Валерыя Цапкалы, для ўсіх шкодных вытворчасцей варта вылучыць прамысловую «зону адчужэння» удалечыні ад населеных пунктаў. Таксама трэба знесці «Табакеркі».

«Усё «Табакеркі» адразу ж знесці, – сказаў прэтэндэнт пад апладысменты прысутных. – Я сам з Горадні. Гляджу, «Табакерка» стаіць, а побач – дзіцячая лякарня, стадыён. Ну што гэта такое?! Мы за спорт і здаровы лад жыцця або за «Табакеркі»?!»

Валер Цапкала таксама выказаўся наконт дзяржаўнай сімволікі.

«Першае, што я зраблю – гэта дазволю карыстацца дзвюма сімволікай. Хто хоча – вывешвае бел-чырвона-белы з акна. Хто хоча – вывешвае цяперашні беларускі сцяг. Калі ўладальнік запраўкі з’яўляецца прыхільнікам бел-чырвона-белай сімволікі – стаў. Іншы ўладальнік запраўкі хоча паставіць чырвона-зялёны сцяг – стаў. Другое, што я прапаную, – гэта правесці грамадскую дыскусію па гэтым пытанні, у якой я буду цалкам знаходзіцца ў кільватары. То бок я не буду ўмешвацца. А пасля абмеркавання, правядзем рэферэндум», – адказаў Валерый Цапкала.

Нагадаем, у снежні 2017 года Лукашэнка дазволіў кампаніі алігарха Аляксея Алексіна «Энерго-Оил» стварыць адзіную тавараправадную сетку ў тытунёвай сферы. У межах стварэння такой сеткі ў Беларусі зʼявіліся кіёскі «Табакеркі» (агулам планавалася паставіць да 2,5 тысяч аб’ектаў). «Табакеркі» выклікалі абурэнне ў грамадстве, бо раней улады або цалкам забаранілі кіёскі дробных прадпрымальнікаў (як, напрыклад, у Менску) або значна абмежавалі іх колькасць.

Hавiны
«Дзеткі павінны страляць». Што ўлады дазволяць стралковаму комплексу алігарха Алексіна
2019.10.10 14:34

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў