Вадамёты і БТРы: улады рыхтуюцца да нядзельнага маршу


Ад раніцы ў Менску заўважнае перамяшчэнне калонаў вайсковай тэхнікі, паведамляюць відавочцы.

А 10-ай раніцы сілавікі пачалі перакрываць Кастрычніцкую плошчу. Таксама вайскоўцы і міліцыя сцягваюцца ў іншыя раёны цэнтру дзе традыцыйна збіраюцца ўдзельнікі нядзельных акцыяў пратэсту.

Шэраг гандлёвых цэнтраў, у тым ліку, Galleria Minsk, «Замак», «Карона» на вуліцы Кальварыйскай абвесцілі, што не будуць працаваць сёння.

27 верасня мае прайсці марш нязгодных з прызнаннем кіраўніком краіны Аляксандра Лукашэнкі. Акцыя мае назву «Народная інаўгурацыя», удзельнікаў акцыі заклікаюць браць з сабою партрэты Святланы Ціханоўскай.

23 верасня адбылася неанансаваная загадзя інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі. Паводле дадзеных МУС за ўдзел у пратэстах у дзень афіцыйнай інаўгурацыі былі затрыманыя 364 чалавекі, з іх у Менску 252 асобы.

Пратэсты ў Беларусі доўжацца ад 9 жніўня. За гэты час былі затрыманыя больш за 14 тысяч чалавек.

AA belsat.eu

Стужка навінаў