Ва «Унукава» разбіўся самалёт з прэзідэнтам Total Крыстофам дэ Маржэры


Кіраўнік буйной нафтавай кампаніі мог загінуць з-за п’янага маскоўскага снегаўборшчыка. На месцы крушэння выяўленыя бартавыя самапісцы.

У Следчым камітэце Расейскай Федэрацыі заявілі, што кіроўца снегаўборачнай машыны, у якую ўрэзаўся самалёт у аэрапорце, быў п’яны.

Супрацоўнікаў «Унукава» могуць адхіліць ад выканання абавязкаў на перыяд расследавання крымінальнай справы, перадае РБК.

Лёгкаматорны самалёт Falcon разбіўся ў ноч на аўторак 21 кастрычніка. Загінулі чатыры чалавекі. Свае спачуванні ў сувязі з трагедыяй выказалі Уладзімір Пуцін і Франсуа Алянд.

Раней французская кампанія прыняла рашэнне прыпыніць працу з расейскім «Лукойлам» па распрацоўцы радовішчаў у Заходняй Сібіры.

Па факце катастрофы ўзбуджана крымінальная справа.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў