270 тыс. на Агульнаграмадзянскім маршы за Свабоду. ОНЛАЙН


У Менску і ня толькі сёння праходзіў агульнаграмадзянскі марш салідарнасці. Акцыя стартавала а 14-ай на пр Незалежнасці. А 18 гадзіне медыі ацэньвалі колькасць удзельнікаў ў 270-300 тыс. асобаў.

Удзельнікі «Агульнаграмадзянскага маршу за Свабоду» на шкле. 16 жніўня, 2020 г. Менск, Беларусь.
Фота: Ірына Арахоўская / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Акцыі пратэстаў і салідарнасці цягнуцца ў Беларусі ўжо тыдзень і распачаліся 9 жніўня ў асноўны дзень галасавання. Паводле афіцыйнай інфармацыі МУС, за час пратэстаў загінуў адзін чалавек, гэта Аляксандр Тарайкоўскі, з якім развіталіся 15 жніўня.

Мітинг у Гродно. 15 серпня 2020 р. Фото: Василь Молчанов / Белсат»
Мітинг у Гродно. 15 серпня 2020 р. Фото: Василь Молчанов / «Белсат»
Мітинг у Гродно. 15 серпня 2020 р. Фото: Василь Молчанов / «Белсат»
Мітинг у Гродно. 15 серпня 2020 р. Фото: Василь Молчанов / «Белсат»
Мітинг у Гродно. 15 серпня 2020 р. Фото: Василь Молчанов / «Белсат»
Мітинг у Гродно. 15 серпня 2020 р. Фото: Василь Молчанов / «Белсат»
Абноўлена
«Беларускаму герою». Менск развітаўся з Аляксандрам Тарайкоўскім. ФОТАРЭПАРТАЖ
2020.08.15 14:54

Але фактычна ахвяраў гвалту з боку сілавых структураў больш. Сёння ў Гомлі развітваюцца з Аляксандрам Віхорам, якога затрымалі ўвечары 9 жніўня ў Гомлі, калі ён ішоў на спатканне з дзяўчынаю. Аляксандра затрымалі і закінулі ў аўтазак. У хлопца былі праблемы з сэрцам. Ён скарадзіўся на кепскае самаадчуванне, але АМАПаўцы не звярталі на гэта ўвагі.

У выніку, калі па хлопца прыехала хуткая дапамога, было ўжо занадта позна. 11 жніўня ён памёр.

Hавiны
«Прычына высвятляецца». Сваякі атрымалі пасведчанне аб смерці гомельца, загінулага пасля затрымання
2020.08.15 16:43

Агульнанацыянальныя пратэсты ў Беларусі адбываюцца па ўсёй краіне, у іх бяруць удзел дзясяткі тысяч людзей. Галоўнае патрабаванне – прызнаць афіцыйныя вынікі выбараў несапраўднымі, вызваліць палітычных зняволеных і адстаўка дзейнага кіраўніка краіны.

АА belsat.eu

Стужка навінаў