«Белсат» падлічыў колькі бюджэтных сродкаў ЦВК выдаткуе на новыя «модныя» урны для галасавання.
Нагадаем, што ў жніўні кіраўніца Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына назвала празрыстыя ўрны «нямоднымі».
«Гэта супярэчыць міжнародным стандартам – празрыстыя скрыні не забяспечваюць тайну волевыяўлення выбарцаў. Модна выкарыстоўваць паўпразрыстыя скрыні, модна – электроннае галасаванне. Думаю, мы таксама будзем гэта паступова ўкараняць», – заявіла Лідзія Ярмошына.
Наўрад ці гэткую мадэрнізацыю паспеюць зрабіць да парламенцкіх выбараў, якія адбудуцца 17 лістапада.
Але калі дапусціць, што на кожным з выбарчых участкаў памяняюць адну стацыянарную і адну мабільную ўрну, то набяжыць немалая сума.
Падчас выбараў Палаты прадстаўнікоў 17 лістапада будзе працаваць 5831 выбарчы ўчастак. На іх будзе не менш за 24 283 урнаў. Прынамсі столькі скрыняў для бюлетэняў выкарыстоўвалі падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў. Мінімум 5831 урнаў будуць мабільныя. Адпаведна, стацыянарных будзе 18 452.
Калі арыентавацца на кошты паўпразрыстых урнаў ад кампаніі Stend.Mobi, то атрымаем Br 5 148 108 за стацыянарныя скрыні. А за мабільныя дзяржава заплаціць Br 1 020 425. Выходзіць, мадэрнізацыя ўрнаў будзе каштаваць Br 6 168 533. І гэта самыя танныя скрыні па Br 279 і Br 175.
У 2015 годзе сярэдні кошт празрыстай урны ад беларускага вытворцы складаў $ 100. Тады адмыслова пад прэзідэнцкія выбары ЦВК набыла набыла 5000 празрыстых скрыняў.
ЮВ belsat.eu