З 1 снежня пенсіі ў сярэднім павысяць на 5 %. Ці заўважаць такое павелічэнне пенсіянеры?
«Я гэта ўспрымаю як здзек нада мной. Бо нават 10 рублёў не атрымліваецца», – кажа пенсіянерка ў адказ на пытанне, ці можна цяперашняе павелічэнне пенсіяў лічыць адэкватным.
Іншая жанчына заўважае:
«З тым, колькі ўсё каштуе, дык такое павелічэнне – нішто. Кватэра і ўсё даражэе кожны дзень! Бярэм самае таннае, акцыя – гэта для нас».
Глядзіце таксама >>> Заробак – меншы за пражыткавы мінімум
Мужчына маладзейшага веку выказвае сваё меркаванне наконт памеру пенсіяў:
«Толькі хіба на хлеб з малаком. На лекі – а сам як гіпертонік добра ведаю цэны – дык гэта ўжо не надбаўка да пенсіі. Гэта мала».
Больш меркаванняў – у відэа вышэй.
З павышэннем працоўных пенсіяў на 5 % пенсіянеры ў сярэднім атрымаюць на 14 рублёў больш, чым у лістападзе.
НМ, belsat.eu