Услед за БДУ кошты на навучанне падымаюць і іншыя ўніверсітэты

БНТУ, БГЭУ і Берасцейскі дзяржаўны ўніверсітэт з 1 сакавіка павышаюць кошты на навучанне, паведамляе TUT.by.

Афіцыйна ў ВНУ тлумачаць, што падставаю для павышэння коштаў на навучанне з’яўляецца рост выдаткаў, а ў прыватнасці, павышэнне заробкаў выкладчыкаў.

Гэтак, у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце ў сярэднім кошты на навучанне вырастуць на 7 %. У Берасцейскім дзяржаўным універсітэце студэнтам прыйдзецца плаціць на 12 % болей. БДЭУ павялічвае кошты на 3-5 %.

Кошты да канца году не зменяцца ў Беларускім дзяржаўным медычным універсітэце. Навучанне ў 2019-2020 годзе тут каштуе ад 2 856 да 3 640 рублёў.

У БДУ другі раз за год выраслі кошты на навучанне

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны