Усіх працаўнікоў «Нашае Нівы» выклікаюць у Следчы камітэт


Галоўны рэдактар «Нашай нівы» Ягор Марціновіч.
Фота: архіў героя

У СК выклікаюць 20 працаўнікоў выдання «Наша Ніва». Пра гэта ў Facebook паведаміў галоўны рэдактар «НН» Ягор Марціновіч.

«Следчы камітэт запускае свой канвеер. На наступны тыдзень выклікаюць на допыты ўсіх 20 супрацоўнікаў «Нашай Нівы»», – заявіў рэдактар.

Паводле яго, працаўнікі выкліканыя ў якасці сведак у справе пра паклёп на цяпер ужо былога намесніка кіраўніка МУС Аляксандра Барсукова.

Hавiны
Выйшаў на волю галоўны рэдактар «Нашай нівы»
2020.09.26 11:35

Ягор Марціновіч – падазраваны паводле арт. 188 Крымінальнага кодэксу. Раней у яго ўдома прайшоў ператрус, а яго самога затрымлівалі на некалькі дзён.

Пацярпелым прызнаны былы намеснік міністра МУС Барсукоў, за артыкул, дзе дыджэй Уладзіслаў Сакалоўскі кажа, што той яго біў на Акрэсціна.

Напішы журналісту ліст

Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева («Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).

Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.

Куды пісаць:

Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!

МГ belsat.eu

Стужка навінаў