«Усе адчувальныя месцы» будзе бараніць Расея, калі амерыканцы дэнансуюць «ракетную дамову»


Расея будзе бараніць пры дапамозе сістэмаў супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны ўсе месцы і аб’екты, якія могуць стаць мішэнямі для ЗША, калі ў Вашынгтоне прымуць рашэнне аб выхадзе краіны з Дамовы аб ліквідацыі ракетаў сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД).

Пра гэта 5 снежня заявіў старшыня камітэту Савета Федэрацыі РФ па абароне і бяспецы Віктар Бондараў.

«Калі дамова будзе дэнансаваная амерыканцамі, то мы будзем вымушаныя ставіць баявыя «накрытия» [мова арыгінал. – Заўв. Belsat.eu] на ўсіх адчувальных месцах, якія могуць стаць патэнцыйнай мішэнню Амерыкі», – растлумачыў ён.

Расейскі сенатар дадаў, што гэта непазбежна закране таксама Еўропа і Кітай.

Сёлета прэзідэнт ЗША Доналд Трамп заявіў пра гатовасць сваёй краіны выйсці з ДРСМД. Гэтую дамову падпісалі Роналд Рэйган і Міхаіл Гарбачоў.

ВІДЭА
Трамп будуе «Новы парадак» супраць Расеі, Кітаю ды Ірану
2018.12.04 18:47

ЮВ, belsat.eu, паводле ТАСС

Стужка навінаў