Ураган з Румыніі дайшоў да Беларусі: паваленыя дрэвы, сарваныя дахі і адключэнне электраэнергіі


Цыклон «Томас» пакінуў пасля сябе падтопленыя падворкі, паваленыя дрэвы, сарваныя дахі і пашкоджаныя аўтамабілі. Пра ахвяры не паведамляецца.

Праз моцны вецер, які дасягаў 23 м/сНавагрудку), электразабеспячэнне парушалася ў 715 населеных пунктах. Цяпер у Віцебскай, Гомельскай, Менскай і Магілёўскай вобласцях вядуцца аднаўленчыя працы, дзе без электрычнасці застаюцца 41 населены пункт.

Фота МНС па Менскай вобласці

Больш за ўсё ад «Томаса» пацярпела Віцебская вобласць. На Шаркаўшчыне цягам некалькіх гадзінаў выпала траціна месячнай нормы ападкаў, а ў Браславе – месячная. Шмат якія вуліцы гораду затопленыя.

Работнікі МНС ды іншых гарадскіх службаў ліквідуюць наступствы падтапленняў.

19 верасня ў Беларусі абвесцілі памаранчавы ўзровень небяспекі.

18 верасня ўраган з Румыніі, ахвярамі якога сталі 8 асобаў, дайшоў да Украіны.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў