Улады прыдумалі сістэму апавяшчэння дармаедаў


Даведацца ці трапілі вы ў «чорны спіс» беспрацоўных можна будзе нават праз інтэрнэт. Пра гэта паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч на семінары ў Віцебску.

Карыстальнікі інтэрнэту змогуць атрымаць доступ да базы дадзеных не занятых у эканоміцы на Адзіным партале электронных паслугаў. Праўда, логін і пароль да гэтай базы можна атрымаць толькі ў службе «адно вакно». Пакуль не вядома як менавіта будзе працаваць база «дармаедаў» і ці будзе магчымасць падгледзіць, хто з вашых суседзяў трапіў у гэтую непрывілеяваную касту.

Акрамя сучасных тэхналогіяў улады прадугледжваюць і аналагавую стстэму інфармавання дармаедаў – пра ваш дармаедскі статус будзе напісана ў жыроўцы.

ЮВ, belsat.eu, паводле vitvesti.by

Стужка навінаў