Украінскія журналісты падтрымалі беларускіх калегаў


Амаль 100 украінскіх рэдакцый і журналістаў падпісалі зварот салідарнасці з калегамі ў Беларусі. З пятніцы Нацыянальны саюз журналістаў Украіны праводзіць збор подпісаў пад заявай салідарнасці з калегамі, якія ў складаных і небяспечных умовах працягваюць выконваць прафесійныя абавязкі, гаворыцца ў звароце.

«Штодня мы атрымліваем паведамленні пра затрыманні, збіццё, запужванне журналістаў, якія працуюць у Беларусі – як беларускіх, так і замежных. Але журналісты проста выконваюць сваю працу. Быць у цэнтры падзеяў, якія ўскалыхнулі суседнюю дзяржаву пасля абвяшчэння афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў – гэта прафесійны абавязак працаўніка медыяў. І выкананне журналістамі сваіх абавязкаў – гэта не злачынства».

Беларускіх журналістаў падтрымалі сотні калегаў з Украіны, у тым старшыня Нацыянальнага саюзу журналістаў Украіны Сяргей Таміленка ды іншыя.

Hавiны
Агнешка Рамашэўская-Гузы: «Дапаможам журналістам!»
2020.08.15 22:21

35 журналістаў, адзін з іх двойчы, былі затрыманыя ўсяго за чатыры дні – з 9 да 12 жніўня. Васьмярым асобам прысудзілі пазбаўленне волі, агулам 71 дзень за кратами. Зафіксавана 4 збіцця і 4 выпадкі пашкоджанняў ад куляў і святловыбуховых гранат.

Hавiны
Журналістку «Белсату» шпіталізавалі пасля трох дзён на Акрэсціна. Яе збівала наглядальніца
2020.08.14 21:10

 

Стужка навінаў