У канцы чэрвеня ўкраінскія спецслужбы правялі аперацыю на тэрыторыі падкантрольнай «ДНР» і затрымалі былога камандзіра СПА ў горадзе Снежнае Уладзіміра Цемаха. Зацікавіць сілавікоў Цемах мог таму, што побач з гэтым горадам 17 ліпеня 2014 года быў збіты малайзійскі «Боінг» MH17, паведамляе Бі-бі-сі.
Былы баевік узброеных фармаванняў «ДНР» быў затрыманы ў сваёй кватэры ў горадзе Снежнае 27 чэрвеня, пасля чаго незразумелым да канца спосабам быў перапраўлены праз лінію фронта на тэрыторыю, кантраляваную ўкраінскай арміяй. 28 чэрвеня яго прывезлі ў Кіеў, а 29-га Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева прыняў рашэнне аб яго арышце на два месяцы. Затрыманаму было высунута абвінавачванне паводле частцы 1 артыкула 258-3 Крымінальнага кодэкса Украіны – «Стварэнне тэрарыстычнай групы або тэрарыстычнай арганізацыі».
Аперацыю па затрыманні Цемах украінскія спецслужбы правялі глыбока ў тыле ад лініі судакранання. У Кіеве пакуль не рабілі ніякіх заяваў у сувязі з затрыманнем.
Дачка Марыя Цемах сказала Бі-бі-сі, што звязвае затрыманне свайго бацькі з тым, што ў 2014 годзе «ён быў начальнікам СПА» ў Снежным, побач з якім збілі «Боінг». Аднак Марыя запэўнівае, што яе бацька «не быў ключавой фігурай» і не мае дачынення да трагедыі.
ІІ belsat.eu