Украінскія паліцыянты застрэлілі 5-гадовага хлопчыка. П'яныя, яны стралялі па бляшанках побач з дзіцячай пляцоўкаю


Уладзімір Петравец (адзін з падазраваных) на судовым паседжанні. Фота – unian.net

4 чэрвеня суд пастанавіў узяць пад варту дваіх украінскіх паліцэйскіх, якія падазраюцца ў забойстве 5-гадовага хлопчыка.

31 траўня ў Пераяслава-Хмяльніцкім (Кіеўская вобласць) двое паліцыянтаў у стане моцнага алкагольнага ап’янення пачалі стральбу са зброі па бляшанках побач дзіцячай пляцоўкаю – і трапілі ў 5-гадовага хлопчыка.Дзіця шпіталізавалі. А 3 чэрвеня хлопчык памёр у адным з кіеўскіх шпіталяў.

Патрульныя падазраюцца ў грубым парушэнні грамадскага парадку, учыненым з ужываннем агнястрэльнай зброі групай асобаў і наўмысным забойстве малалетняга дзіцяці, учыненым групаю асобаў.

3 чэрвеня кіраўнік Нацпаліцыі Украіны Сяргей Князеў заявіў, што ў звязку з трагічным інцыдэнтам кіраўнік паліцыі Кіеўскай вобласці падаў у адстаўку.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў