Украінскія каровы ўцяклі ў Беларусь. Затрымалі 16-гадовага пастуха


170 украінскіх кароў перайшлі беларуска-ўкраінскую мяжу. За імі пагнаўся 16-гадовы пастух, жыхар вёскі Познань Ровенскай вобласці.

Хлопца затрымалі беларускія памежнікі і перадалі ўкраінскаму боку. На маладога чалавека складзены пратакол аб парушэнні мяжы. У наступны раз яго чакае больш сур’ёзная адказнасць, паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі.

Усіх кароў-нелегалаў вярнулі ва Украіну.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў