Адвакат і назіральнік за выбарамі ад грамадскай арганізацыі «Украінская асацыяцыя акцыянераў» Андрэй Хілько накіраваў позву аб зняцці Уладзіміра Зяленскі з выбараў на прэзідэнта. Заяву 20 красавіка разгледзіць Шосты апеляцыйны адміністрацыйны суд.
Як паведаміў Хілько ў сваім Facebook, паседжанне прызначанае на 21:30.
Кандидат Зеленский В.А. – аннулирование регистрации на пост Президента ?.Суд открыл производство по поданному мной…
Opublikowany przez Andriiego Khilkę Sobota, 20 kwietnia 2019
На сайце Судовай улады Украіны гаворыцца, што прадмет заявы – «прызнанне парушэнняў у подкупе выбарнікаў і адмене рашэння ЦВК № 153 ад 2019/01/30 аб рэгістрацыі кандыдата Зяленскага».