Украіна перадасць сваю чыгунку пад кіраванне нямецкай Deutsche Bahn


Урад Украіны хоча аддаць АТ «Укрзалізниці» пад кіраванне нацыянальнаму аператару чыгунак Нямеччыны Deutsche Bahn AG на 10 гадоў. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Аляксей Ганчарук у Давосе, паведамляе «Украінская праўда».

«Так, мы хочам аддаць немцам на 10 гадоў пад кіраванне чыгунку», – сказаў Ганчарук.

Ён дадаў, што ўлады Украіны звязваюць з гэтым рашэннем не толькі чакання аб развіцці «Укрзалізниці».

«Гэта экасістэмнае рашэнне, якое павінна паказаць, што Украіна беспрэцэдэнтна адкрытая для інвестыцыяў, для свету, для новых стандартаў», – сказаў прэмʼер.

Ганчарук дадаў, што, нягледзячы на ​​тое, што яшчэ трэба дамаўляцца і ўзгадняць дэталі рашэння і дакументы, «палітычнае рашэнне адносна гэтага ўжо прынята і гэта ўжо велічэзны крок».

АТ «Укрзалізниці» – дзяржаўнае прадпрыемства-манапаліст, якое ажыццяўляе чыгуначныя перавозкі ва Украіне.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў