Украіна наклала антыдэмпінгавую мыту на цэмент з РФ, Беларусі і Малдовы


21 траўня Міжведамасная камісія па міжнародным гандлі (МКМТ) Украіны прыняла рашэнне аб увядзенні антыдэмпінгавых мераў у дачыненні да імпарту ва Украіну цэментных клінкераў і портландцементу з Расеі, Беларусі і Малдовы, паведамляецца на сайце ведамства.

МКМТ выявіла наяўнасць дэмпінгавага імпарту з гэтых краінаў на працягу 2015-2018 гадоў. Адначасова долі імпарту цэментных клінкераў і портландцементу з РФ, Беларусі і Малдовы ў агульным аб’ёме імпарту гэтых тавараў ва Украіну на працягу ўсяго перыяду даследавання пастаянна раслі, што сведчыць пра намер далейшага павелічэння абʼёму дэмпінгавага імпарту з гэтых краін.

Таму, МКМТ прыняла рашэнне аб ужыванні антыдэмпінгавай мыты ў памеры 114,95 % з тавару паходжаннем з Расейскай Федэрацыі; 57,03 % – з тавару паходжаннем з Рэспублікі Беларусь; 94,46 % – з тавару паходжаннем з Рэспублікі Малдова.

Мыта будзе спаганяцца на працягу пяці гадоў.

Hавiны
Страты і скарачэнне працоўных месцаў. Што прынесла мадэрнізацыя цэментным заводам
2019.01.28 20:09

СК belsat.eu

Стужка навінаў