З 13 да 19 верасня на палігоне Муліна ў Ніжагародскай вобласці пройдуць сумесныя беларуска-расейскія аператыўныя вучэнні «Шчыт Саюзу-2019».
«Яны стануць завяршальным этапам двухгадовага цыклу сумеснай падрыхтоўкі вайскоўцаў Саюзнай дзяржавы», – паведамляе афіцыйны сайт вучэнняў exercise.mil.by.
У «Шчыце» возьмуць удзел каля 12 000 вайскоўцаў, 950 адзінак баявой тэхнікі і да 70 самалётаў і верталётаў.
Беларусь накіравала ў Расею для ўдзелу ў вучэннях: звыш 4000 жаўнераў, больш за 30 танкаў, 80 баявых браніраваных машын, каля 50 рэактыўных сістэм залпавага агню, гарматаў і мінамётаў, а таксама каля 15 самалётаў і верталётаў.
Прэс-служба Мінабароны Беларусі апублікавала вялікі фотарэпартаж, прысвечаны ўдзелу беларусаў у вучэннях.
ЮВ belsat.eu