У горадзе Жодзіна працаўнікі амаль усіх прадпрыемстваў гораду атрымалі на рукі паперку, у якой яны «просяць» цягам 10 месяцаў утрымліваць з свайго заробку грошы. Са звычайных працаўнікоў будзе адлічвацца – па 5 рублёў, а з кіраўнікоў – па 10.
Канкрэтна гэтая паперка – для адной са школаў гораду, паведамляе NEXTA ў сваім Telegram. У паперчыне адзначаецца, што працаўнік просіць утрымліваць з заробку з сакавіка па снежань бягучага году грошы і пералічваць іх на рахунак гарвыканкаму. Сродкі збіраюцца з пазнакай «гарадскія суботнікі», на добраўпарадкаванне гораду і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы Жодзінскай гарадской больніцы.
Не жадаеце падпісваць такую заяву? Без праблем, пішыце на звальненне. Або атрымаць усё адно прымусяць, адзначаецца ў Telegram.
«Затое на Еўрапейскія гульні, суды, палацы і прэзідэнцкія клінікі грошы заўсёды ёсць!», – падсумоўвае NEXTA
CK belsat.eu