Дырэктыва Лукашэнкі аб развіцці ЖКГ прадугледжвае абавязковыя суботнікі для жыльцоў


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дырэктыву № 7 «Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны». У дакуменце выкладзены пастановы, прынятыя 20 кастрычніка 2017 года падчас рэспубліканскага семінара-нарады, даручэнні і патрабаванні кіраўніка дзяржавы па ўдасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Асноўнымі мэтамі, якія вызначаюць перспектыўныя напрамкі развіцця галіны, з’яўляюцца павышэнне якасці паслугаў і правядзенне справядлівай тарыфнай палітыкі, аказанне дзяржаўнага падтрымання малазабяспечаным і сацыяльна неабароненым катэгорыям грамадзянаў, удасканаленне працы з насельніцтвам, развіццё механізмаў грамадскага кантролю ў сферы ЖКГ, стымуляванне грамадзянаў да ўдзелу ў рэалізацыі энергаэфектыўных мерапрыемстваў у жыллёвым фондзе, шырокае далучэнне насельніцтва ў працу па добраўпарадкаванні тэрыторыяў населеных пунктаў.

Дырэктыва таксама накіравана на ўдасканаленне абыходжання з камунальнымі адкідамі (скарачэнне абʼёмаў іх назапашвання, больш глыбокая перапрацоўка і другаснае выкарыстанне гэтых адкідаў), паэтапны адмова ад поліэтыленавай упакоўкі з яе замяшчэннем экалагічна бяспечнай, у тым ліку са шкла і паперы.

Комплекснае рашэнне пастаўленых задачаў дасць магчымасць выйсці на якасна новы ўзровень прадстаўлення жыллёва-камунальных паслугаў і працы з насельніцтвам, забяспечыць павышэнне камфортнасці ўмоваў пражывання, створыць умовы для павышэння эфектыўнасці арганізацыяў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, устойлівага развіцця абʼектаў камунальнай інфраструктуры, забяспечыць удасканаленне структуры кіравання ЖКГ і павысіць узровень прафесійнай падрыхтоўкі кадраў для галіны.

У 2020 годзе плануецца дасягнуць уводу 3,6 мільёнаў квадратных метраў агульнай плошчы жылых дамоў пасля капітальнага рамонту і павялічыць да 25 % узровень выкарыстання цвёрдых камунальных адкідаў. У 2025 годзе плануецца забяспечыць 100 % спажыўцоў якаснай пітной вадой.

Hавiны
Новыя тарыфы ЖКГ – ужо з наступнага тыдня
2019.02.24 16:42

СК, belsat.eu

Стужка навінаў