У выставе ў Маскве заклеілі даты маштабных крызісаў пры Пуціне


Фота – Аляксей Шыўрын

На плакаце ў гісторыка-патрыятычным парку «Расея – мая гісторыя» на ВДНГ у Маскве заляпілі даты, звязаныя з маштабнымі крызісамі пры прэзідэнцтве ці прэм’ерства Уладзіміра Пуціна. На гэта звярнуў увагу у «Фэйсбуку» Аляксей Шыўрын, адзін з наведнікаў выставы.

На плакаце заляпілі даты гібелі падводнай лодкі «Курск» ў жніўні 2000 года, захопу тэрарыстамі Тэатральнага цэнтру на Дуброўцы ў кастрычніку 2002 года, тэракту ў Беслане ў верасні 2004 года і вайны з Грузіяй у 2008-м.

Паводле Шыўрына, табліца знаходзіцца побач з лесвіцай недалёка ад уваходу ў павільён. Побач знаходзіцца ўваход на навуковае шоу, прысвечанае рускім навукоўцам.

У каментарах да паста Шыўрына адзін з карыстальнікаў напісаў, што ў сувенірнай краме можна набыць паменшаную копію табліцы з пералічанымі датамі.

Прадстаўнік прэсавай службы праекту «Расея – мая гісторыя» ў інтэрв’ю тэлеканалу «Дождь» пацвердзіў, што на выставе ёсць банер з залепленымі датамі. Паводле ягоных словаў, плакат не з’яўляецца часткаю экспазіцыі.

ДД

Стужка навінаў