У Віцебску затрымалі міліцыянта з 30 грамамі псіхатропаў


Інтэрнэт-карыстальнік паведаміў блогеру NEXTA пра затрыманне оперупаўнаважанага Шклоўскагаа РАУСу з 29,9 грамамі псіхатропнага рэчыва альфа-PVP.

Гэтую інфармацыю пацвердзіла крыніца «Белсату» ў органах МУС. Міліцыянта затрымалі 10 лютага.

Упраўленне Следчага камітэту Віцебскай вобласці пакуль не пракаментавала факту затрымання. Прэс-сакратар віцебскага УСК не адказвае на тэлефанаванні.

Аб’ектыў
Суд змякчыў выракі наркамафіі з КДБ
2017.06.06 21:59

У чэрвені 2017 года Вярхоўны суд паставіў кропку ў гучнай крымінальнай справе аб абароце псіхатропных рэчываў. Сярод 17 фігурантаў аказаліся працаўнікі КДБ Карыцкі (Берасцейскае ўпраўленне) і Вераценскі (Цэнтральны апарат), а таксама працаўнік аднаго з упраўленняў ГУБАЗіК МУС па Менску Дзенісевіч. Пачаткова ўсе трое атрымалі тэрміны ад 14 да 15 гадоў. Але пазней прысуд абскардзілі ў Вярхоўным судзе, з абвінавачання выключылі шэраг эпізодаў пра наркотыкі і тэрміны скарацілі да 8-9 гадоў. У лютым 2019-га стала вядома, што адзін з фігурантаў справы ўжо выйшаў на волю.

Hавiны
Былы супрацоўнік КДБ датэрмінова выйшаў на свабоду
2019.02.06 22:03

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў